Творчая рэзідэнцыя ў Швецыі

Запрашаюць творцаў папрацаваць на поўначы ад Палярнага круга ў арктычнай Швецыі (камуна Ёкмок).

Нягледзячы на невялікую колькасць насельніцтва ў Ёкмоку багатае культурнае жыццё і шмат актыўных дзеячаў культуры. Рэзідэнты змогуць засяродзіцца на мастацкай працы і пазнаёміцца з творцамі рэгіёна.

  • Для каго: творцы розных дысцыплін.
  • Калі: 16 верасня – 5 кастрычніка. 

Арганізатары рэзыдэнцыі ў Ёкмоку прапануюць:

  • стыпендыю 15 000 SEK (1 330 EUR);
  • выдаткі на вучэбныя візіты/мерапрыемствы/матэрыялы/праезд да 15 000 SEK (1 330 EUR);
  • пражыванне; 
  • асабістую працоўную прастору;
  • індывідуальную праграму падчас рэзідэнцыі.

Дэдлайн 17 сакавіка. Даведацца больш і падаць заяўку.