28
На сцэне Магілёўскага абласнога тэатру драмы і камедыі імя В. І. Дунін-Марцінкевіча пройдзе спектакль «Сотнікаў» – па аднайменным творы Васіля Быкава.
Гэта гісторыя ваенных часоў: люты 1942 года, двое партызанаў – Барыс Сотнікаў і Мікалай Рыбак – трапляюць у палон. Перад імі (і іншымі героямі спектаклю) паўстае цяжкі маральны выбар: змірыцца са смерцю, але не здрадзіць сабе і свайму сумленню, ці змагацца за жыццё любымі спосабамі?
- Калі: 1 снежня а 19:00.
- Дзе: вул. Сацыялістычная, 105.
- Кошт квіткоў: 15 – 25 рублёў.
Набыць квіткі можна ў касе тэатру ці на сайце.