10 сакавіка — казка для дзяцей і дарослых “Усе мышы любяць сыр”

Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча запрашае на рамантычную казку для дзяцей і дарослых “Усе мышы любяць сыр”.

Спектакль-казка “Усе мышы любяць сыр” пастаўлены па п’есе венгерскага драматурга Дзьюлы Урбана, які напісаў “Блакітнага шчанюка”, якога ўсе ведаюць як мінімум праз мультфільм. 

Мышаняты Фружы і Шома — галоўныя героі казкі. Яны былі б добрымі сябрамі, але перад сяброўствам паўстае сер’ёзная перашкода: Фружы — белага колеру, а Шома — шэры. Гэтую розніцу бачаць усе, асабліва яна рэжа вочы бацькам мышанятаў, якія ўвесь час спрачаюцца паміж сабой і са сваімі дзецьмі. Але на дапамогу сябрам прыходзіць Ізольда — Вялікая Чараўніца-Кошка.

Казка пастаўленая трупай Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа (г. Віцебск).

  • Калі: 10 сакавіка а 12:00
  • Працягласць: 1 гадзіна
  • Кошт: 8-12 рублёў

Набыць квіткі можна ў касе тэатру ці на сайце.