10 сакавіка — жыццёвая меладрама “Саня, Ваня, з імі Рымас”

Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча запрашае на жыццёвую меладраму ў двух дзеях “Саня, Ваня, з імі Рымас.”

Адзіны адмоўны герой у меладраме “Саня, Ваня, з імі Рымас” — Другая Сусветная вайна. Яна раздзяляе лёсы людзей з далёкай уральскай вёскі, а потым час зноў нечакана пераплятае іх. Але праз пакуты ад вайны героі не становяцца злоснымі, яны праносяць дабрыню і чалавечнасць праз гады.

Меладрама пастаўленая трупай Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа (г. Віцебск).

  • Калі: 10 сакавіка а 18:00
  • Працягласць: 1 гадзіна 40 хвілінаў
  • Кошт: 10-15 рублёў

Набыць квіткі можна ў касе тэатру ці на сайце.