Гэта ўжо пяты экафестываль, які ладзіць Юлія Саковіч разам з камандай валанцёраў(ак), ён адбываўся як афлайн, так і анлайн. Сёлета «Пікнічок» будзе працягвацца ад 11 да 15 красавіка і пройдзе ў двух вышэйузгаданых фарматах. Тэмы, якія на ім абмяркуюць – ад безбар’ернага асяроддзя да касмічнай экспедыцыі.
Народжаны ў Бабруйску, а цяпер міжнародны экафестываль «Пікнічок» заўсёды здзіўляў сваёй разнастайнай праграмай. І гэты год – не выключэнне. Напрыклад, усе жадаючыя змогуць далучыцца да медытацыі раніцамі 13 і 14 красавіка, паўдзельнічаць у анлайн-экскурсіі і навучыцца даглядаць за хатнімі раслінамі.
Юлія Саковіч – аўтарка і арганізатарка гарадскіх флэш-мобаў «Шалік для Бабруйска», «Моладзь супраць залежнасцяў», валанцёрка «Чырвонага Крыжа», Covid-19 ды іншых актыўнасцяў.
– Арганізацыя сацыяльных мерапрыемстваў – маё пакліканне. Ідэю фестывалю я напісала на сурвэтцы ў кафэ, а флэш-мобы і сумесныя акцыі нараджаюцца прама ў размове з прадстаўнікамі розных устаноў і ініцыятыў.
Мой улюбёнец, эка-фестываль «Пікнічок» праводзіцца штогод у Бабруйску ў розных фарматах: афлайн і анлайн. На пляцоўцы фестывалю беларускія экаініцыятывы могуць расказаць пра сябе, сваю дзейнасць і падзяліцца карыснай інфармацый у сферах экалогіі, спорту, турызму, сацыяльнай адказнасці бізнесу. Асаблівую ўвагу мы ўдзяляем уразлівым групам бабруйчан: дзецям, падлеткам, людзям з абмежаванымі магчымасцямі, людзям старэйшым за 60 гадоў. Разам з камандай валанцёрак мы распрацавалі праграму, цікавую ўсім.
У гэтым годзе мы правядзем юбілейны фестываль у мяшаным фармаце – анлайн/афлайн. І так як шмат людзей пагадзілася дапамагаць у арганізацыі бясплатна, уваход на афлайн мерапрыемствы будзе вольным, адзінае – для ўдзелу неабходна быць падпісаным на наш @picnichok_eco, – расказвала Юлія.
Вось што будзе ў папярэдняй праграме (канчатковы яе варыянт будзе апублікаваны бліжэй да адкрыцця «Пікнічка»):
11 красавіка. Безбарʼернае асяроддзе
- 10.00 – 11.00 Анлайн-чэлендж «Безбарʼернае асяроддзе»: Славенія, Грузія, Фінляндыя, Швецыя, Беларусь, Польшча. Серыя кароткіх відэа, інстаграм.
- 13.00 – 15.00 Афлайн сустрэча з ініцыятывай «Вместе». Стэндап-выступ.
- 15.00 – 17.00 Сацыяльны эксперымент, рэпартаж (анлайн).
- 19.00 – 19.30 Жывы эфір (спікер(ка) удакладняецца).
12 красавіка. Замена пластыку. Нашыя гадаванцы
- 10.00 – 11.00 Анлайн-рэпартаж з прытулку для бяздомных жывёлаў.
- 13.00 – 15.00 Афлайн майстар-клас. Вучымся рабіць букеты з прыродных матэрыялаў. Узрост 50+
- 15.00 – 17.00 «Машкіна гісторыя». Новае жыццё выратаванай вулічнай коткі. Анлайн, інстаграм. Анлайн-чэлендж «Я знайшоў свайго сябра на вуліцы», на якім можна падзяліцца гісторыяй свайго гадаванца.
- 19.00 – 19.30 Жывы эфір (спікер(ка) будзе абвешчаны(а) пазней).
13 красавіка. Гарадское асяроддзе
- 8.00-8.10 Медытацыя
- 12.00 – 16.00 Экалагічны квэст для ўсіх узростаў. Афлайн.
- 19.00 – 19.30 Жывы эфір (спікер(ка) будзе абвешчаны(а) пазней).
14 красавіка. Экаадукацыя і валанцёрства
- 8.00-8.10 Медытацыя
- 10.00 – 17.00 Экалагічны сплаў, колькасць удзельнікаў абмежаваная. Афлайн
- 12.00 – 13.00 Сустрэча ў ZOOM. Бібліятэка раслінаў. Як прыгожа высадзіць сукулент.
- 14.00 – 17.00 «Апсайклінг». Майстар-клас для падлеткаў. Афлайн, колькасць удзельнікаў абмежаваная.
- 19.00 – 19.30 Жывы эфір (спікер(ка) будзе абвешчаны(а) пазней).
15 красавіка. Экалогія дзецям
- 10.00 – 11.00 Мультфільм пра экалогію. Анлайн.
- 10.00 – 11.00 Гісторыі пераможцаў экачэленжаў, анлайн, інстаграм.
- 12.00 – 13.00 Экашатл. Касмічная экспедыцыя.
- 19.00 – 19.30 Жывы эфір (спікер(ка) будзе абвешчаны(а) пазней).
Як зарэгістравацца?
Праз гэтую рэгістрацыйную форму. У ёй ты знойдзеш апісанне праграмы і некаторыя новаўвядзенні.
Гэтая форма – як для удзельнікаў(іц), так і для спікераў(ак). Ёсць ідэя, хочаш пра штось, звязанае з экалогіяй, расказаць? Пішы арганізатарам.
Абавязковая ўмова – падпісацца на акаўнты фестываля ў Instagram або ТыкТоку.