13 – 26 лістапада — фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне”

Фестывальныя стужкі будуць даступныя анлайн бясплатна ўсім беларусам і беларускам.

“Увага адлегласць” – слоган “Паўночнага ззяння”-2023. Ён нагадвае, што на адлегласці трэба не забываць адно аднаго і быць уважлівымі да блізкіх людзей. Адсутнасць знакаў прыпынку паміж словамі “увага” і “адлегласць” – магчымасць інтэрпрэтаваць гэта так, як захочацца кожнай і кожнаму. 

  • Калі: 13 – 26 лістапада.
  • Дзе: офлайн у Таліне і Вільні, анлайн – па ўсім свеце.

Даведацца больш у Instagram.