“Мастацкая практыка, бюракратыя і шляхі выжывання” — аўтарскі анлайн-курс Аляксея Талстова

Бясплатны анлайн-курс, сканцэнтраваны на тым, як будаваць кар’еру ў прафесійным арт-асяродку.

Курс арыентаваны на практыку і дасць канцэнтраваныя базавы веды, карысныя для арганізацыі сваёй прафесійнай дзейнасці, у незалежнасці ад тэмаў, медыя, метадаў, з яікімі вы працуеце, і вашых крыніцаў натхнення. 

Аляксей Талстоў – беларускі мастак і пісьменнік, працуе з тэмамі сацыяльнай і палітычнай напружанасці, тэхналогій ды іх уплыву на свядомасць чалавека, надзвычайных экалагічных сітуацый і тэмай крызісу агулам. 

У праграме курса:

  • Што такое мастацтва і навошта яно нам патрэбна?
  • Структуры сістэмы мастацтва і ролі ў іх;
  • Прыватная мастацкая практыка;
  • Мастацтва як праца;
  • Інкарпарацыя прыватнай арт-практыкі ў структуру сістэмы мастацтва;
  • Фармуляванне арт-выказвання і яго суаднясенне з запытамі арт-структур. Біяграфія, рэзюмэ і партфоліа;
  • Арт-рэзідэнцыі, конкурсы ды іншыя магчымасці.

Па выніку вы навучыцеся: 

  • арыентавацца ў структурах мастацтва, 
  • разумець спецыфіку інстытуцый і прафесійных роляў, 
  • суадносіць сваю творчасьць з яе працоўным і эканамічным вымярэннем, 
  • складаць неабходныя дакументы (CV, партфоліа ды інш.) для прэзентацыі сябе ў прафесійным асяродку. 

А таксама даведаецеся пра магчымасці кааперацыі з калегамі і зможаце больш дасканала асэнсаваць свой патэнцыял і сваю ролю ў грамадскіх і культурніцкіх працэсах.

  • Для каго: мастакі і мастачкі, што знаходзяцца ў пачатку свайго прафесійнага шляху, а таксама тыя, хто працуе ўжо нейкі час і мае жаданне актуалізаваць свае веды. 
  • Калі: па нядзелях з 22 кастрычніка па 17 снежня 2023, 10:00 СЕТ / 11-12:00 Мінск. 
  • Дзе: ZOOM.

Дэдлайн набора ў асноўную групу 20 кастрычніка. Далучыцца пазней можна будзе, трапіўшы ў ліст чакання. Зарэгістравацца.