2 траўня — спектакль “Альпійская балада”

Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча запрашае на спектакль па знакамітым творы Васіля Быкава “Альпійская балада”

Спектакль “Альпійская балада” па аднайменным аповедзе класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава – гэта далікатная і чуллівая гісторыя кахання, гісторыя пра захаванне літасці і чалавечага гонару ў страшных, бесчалавечных абставінах. 

  • Калі: 2 траўня а 18:00.
  • Кошт: 18 – 25 рублёў.

Набыць квіткі можна ў касе тэатра ці на сайце.