З 12 красавіка па 12 траўня — выстава “Радасць творчасці”

“Радасць творчасці” — гэта выстава прац мастачкі-аматаркі Зінаіды Лавіцкай

Зінаіда Лавіцкая нарадзілася 20 красавіка 1940 года, і пачала займацца творчасцю толькі пасля выхаду на пенсію. Яна займаецца жывапісам, лінагравюрамі і вяжа кручком, у працах мастачкі-аматаркі шмат цеплыні, фарбаў і — кветак, якія мастачка любіць не толькі пераносіць на карціны, але і вырошчвае сама. 

  • Калі: з 12 красавіка па 12 траўня, з 10:00 па 19:00, панядзелак — выходны;

20 красавіка а 12:00 — творчая сустрэча з мастчакай “Свята душы і майстэрства”

  • Дзе: Бабруйскі мастацкі музей, вул. Сацыялістычная,100.