21 верасня – 18 кастрычніка — анлайн-курс па грамадзянскім удзеле «Звычка цікавіцца»

На простых і зразумелых прыкладах на курсе пакажуць, як людзі могуць удзельнічаць у зменах на асабістым, лакальным і нацыянальным узроўнях, каб ствараць дэмакратычнае грамадства.

З відэа і варкшопаў вы даведаецеся:

  • адкуль пачаліся правы чалавека і дзе яны заканчваюцца;
  • як вызначаць свае каштоўнасці і чаму яны становяцца падмуркам нашых паводзінаў і тых рашэнняў, якія мы прымаем;
  • што павінна быць у супольнасці, каб яна была ўстойлівай і рэалізавала сваю місію і мэты;
  • як планаваць дзейнасць так, каб па выніку не рабіць усё адной ці аднаму;
  • што такое адвакацыя і якія тыповыя памылкі дапускаюць пры планаванні адвакацыйных кампаніяў.

21 верасня з 19:00 да 20:30 (па менскім часе) пройдзе першая сустрэча-знаёмства ў Zoom.

  • Калі: 21 верасня – 18 кастрычніка.
  • Для каго: для ўсіх беларусаў і беларусак, якія цікавяцца тэмай грамадзянскага ўдзелу, якім ужо ёсць 18 гадоў.

Дэдлайн: 19 верасня. Даведацца больш і падаць заяўку.