TaDA Textile and Design Alliance — тэкстыльная рэзідэнцыя ў Швейцарыі

Мэта праграмы – садзейнічаць дыялогу з культурай тэкстылю і дызайну Усходняй Швейцарыі. Арганізатары прапануюць праезд, пражыванне і суткавыя.

Рэзідэнтам прапануюць распрацаваць інавацыйныя праекты ў галіне мастацтва, дызайну, архітэктуры, літаратуры, выканальніцкага мастацтва ці міждысцыплінарным кантэксце. Асабліва цікавяць эксперыментальныя праекты. 

  • Калі: красавік-чэрвень і верасень-лістапад 2024.
  • Для каго: дызайнеры_кі, творцы розных дысцыплін.

Арганізатары прапануюць:

  • пражыванне,
  • праезд,
  • суткавыя,
  • працоўнае месца на былым тэкстыльным і маторным заводзе Saurer AG у Арбоне,
  • прафесійныя кансультацыі з кампаніямі-партнёрамі і арганізацыямі,
  • выкарыстанне інфраструктуры кампаній-партнёраў.

Дэдлайн: 1 кастрычніка. Даведацца больш і падаць заяўку.