21 верасня — кінаканцэрт «Дзякуй»

«Дзякуй» — гэта вялікі сольны кінаканцэрт гурта KaS. Упершыню ў Бабруйску!

Звычайныя людзі, якія любяць беларускую культуру, арганізавалі канцэрт новага фармату, які яшчэ не рабіў ніхто, і збіраюць аншлагі!

Кінаканцэрт складаецца з трох частак:
1. Прагляд на вялікім экране кароткаметражнага фільму «Дзякуй» пра нашых бацькоў, які нікога не пакіне абыякавым. Яго знялі ў 2023 годзе 17-гадовы хлопец Сцяпан Сцепаненка са сваім бацькам і гурт KaS;
2. Вялікі сольны канцэрт гурту KaS;
3. Падарожнік Саша «Родны Край» раскажа пра самыя цікавыя месцы ў Беларусі, дзе варта пабываць кожнаму!

  • Калі: 21 верасня, 18:00.
  • Дзе: Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча, вул. Сацыялістычная, 105.
  • Кошт: 15 – 20 рублёў.

Квiткi можна набыць у касе тэатру і на сайце. Даведацца падрабязней – у Instagram гурта.