22 ліпеня – спектакль «Паны, таварышы, сволачы і дамы»

Казьма Пруткоў раіў:  “Калі хочаш быць шчаслівым – будзь ім” . Вось такі няхітры алгарытм. А ў чым жа яно, шчасце? Хтосьці марыць аб багатай спадчыне, хтосьці аб чарачцы каньяку або спакойным вольным часе ў абдымку з тэлевізарам, хтосьці марыць аб тым, каб імчацца па дарогах за рулём новенькага аўтамабіля. А камусьці падавай сапраўднае каханне – Такое, каб валіла з першага позірку, каб крычаў ад страсці, а на дахах кашакі са страху ў вадасцёкавыя трубы зрываліся! А іншым нічога не трэба, акрамя як шпацыраваць па зямлі пад месяцам і пад сонцам…
Давайце разам з вамі, дарагія гледачы, адкажам на пытанне: як жа нам усё ж быць шчаслівымі? Не хвалюйцеся: ніякіх маралі і мудрагелістых тэзісаў! Пакінем гэта філосафам і маралістам. Мы ж з вамі разбяромся з гэтай найскладанай праблемай проста і нязмушана, гулліва і іранічна, з гумарам і агеньчыкам!

Мы раскажам і пакажам вам пяць жыццёвых гісторый пра розных людзей, якія, як і ўсе мы, імкнуцца да шчасця. І натуральна, што кожны гэтае самае шчасце разумее па-свойму. А што ў іх з гэтага атрымаецца, вы ўбачыце самі.

22 ліпеня, 18:00
Працягласць: 1 гадзіна 40 мін

Квіткі

Спектакль у межах гастроляў Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра

Вам таксама можа спадабацца