2
Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча запрашае на мюзікл-эскападу ў двух дзеяннях “Несцерка” (12+).
Эскапада (ад французкага “escapade” – “аванцюра”) – экстравагантная выхадка. Менавіта такім абяцае быць новы мюзікл рэжысёра Зміцера Нуязіна.
“Несцерка” – камедыйная п’еса па матывах беларускіх народных казак, напісаная Віталём і Артурам Вольскімі ў 1940-м годзе. Па сюжэце дачка ганчара Наста павінна выйсці замуж за напышлівага шкаляра Самахвальскага, але сэрца яе належыць простаму хлопцу Юрасю. На дапамогу закаханым прыходзіць жабрак Несцерка, за прыгодамі і выпрабаваннямі якога немагчыма назіраць без усмешкі.
- Калі: 24 лютага а 18:00
- Працягласць: 2 гадзіны 30 хвілінаў
- Кошт: 8-10 рублёў
Набыць квіткі можна ў касе тэатра ці на сайце.