Падзеі

26 красавіка ў гарадскім парку пачнуць працаваць атракцыёны

Гарадскі парк. Фота: 1387.io

У гэтым годзе адкрыццё цёплага сезону, у які працуюць каруселі ды праводзяцца дыскатэкі, адзначыцца шумна і шматлюдна. Падрыхтуйся пастаяць у чэргах, каб адчуць святочную атмасферу – з папкорнам і салодкай ватай, а таксама забаўляльнай праграмай, якую рыхтуюць у парку.

Атракцыёны пачнуць працаваць аб 11 гадзіне раніцы, урачыстае адкрыццё запланаванае на 12-ю гадзіну.

У гэты ж вечар, 26 красавіка а 19.00, пачне сезон дыскатэка “Кветка” (кошт 3 рублі).

27 красавіка ў парку адбудзецца дзіцячая дыскатэка “Танцавальны бум”. Пачатак а 16.00, яна будзе працаваць да 18.00 (кошт 1,50).

А вось пачатак сезону “Музычных вечароў у парку” адбудзецца толькі 2 траўня (кошт 2 рублі).

Ужо чакаеш? Цісні на сэрцайка, калі адказ “так”! А таксама пішы ў нашым інстаграм, ці любіш атракцыёны ды танцы!

Цікавае

Спецпраекты