7
- Для каго: архітэктары/урбаністы і культдзеячы.
- Калі: 28 лістапада – 3 снежня.
- Фармат: анлайн.
На канферэнцыі спікеры і спікеркі адрэфлексуюць стан розных кампанентаў горада праз паняцце Рэабілітацыі. Горад як комплексны арганізм заўсёды быў змушаны рэагаваць на любыя выклікі чалавецтва і прапускаў праз сябе наступствы крызісаў. Крызісы апошніх некалькіх гадоў дапамаглі ўбачыць, што кожны элемент сістэмы гарадскога планавання і праектавання патрабуе рэабілітацыі. Нароўні з гэтым важна рэабілітаваць і падтрымаць сувязі паміж прафесіяналамі і прафесіяналкамі сферы.