13
Dancing Together, Again! – рэзідэнцыя ад Нацыянальнага інстытута музыкі і танца Польшчы ў Грузіі.
Тэма рэзідэнцыі – мадэлі развіцця аўдыторыі. Удзельнікі будуць збіраць дадзеныя на аснове інтэрв’ю з мясцовым насельніцтвам, а затым творча пераўтвараць іх у арыгінальныя мастацкія праекты. Куратары рэзідэнцыі – прафесар, доктар Леван Хетагуры і прафесар, доктар Юрый Мгебрышвілі. Суарганізатарамі ў Грузіі стануць Нацыянальны інстытут музыкі, танца і мастацтва і Навукова-даследчы інстытут.
- Для каго: харэографы, танцоры, прадзюсары і даследчыкі.
- Калі: 29 траўня-17 чэрвеня.
Рэзідэнцыя прапануе:
- прастору для творчай працы
- пражыванне
- стыпендыю
- страхоўку
- кампенсацыю транспартных выдаткаў.
Дэдлайн: 31 студзеня.
Падаць заяўку.