Афіша

4 сакавіка — практыка стаяння на цвіках у студыі “Вдохновение”

Студыя “Вдохновение” запрашае атрымаць новы досвед праз практыку стаяння на цвіках. Вызваліць розум ад блокаў, абмежаванняў, страхаў, павялічыць веру ў сабе і свае сілы разам з гасцямі з Мінска – Арцёмам і Таццянай.

На практыцы вас чакае:

  • знаёмства з удзельнікамі, выяўленне чаканняў і запытаў кожнага_ай
  • уводзіны ў практыку стаяння на цвіках, карысць і перавагі
  • дэманстрацыя стаяння на цвіках
  • практыка кундаліні йогі на ўзмацненне духа і заспакаенне розуму
  • шавасана пад гукі варгана
  • медытацыя і стварэнне намеру
  • практыка стаяння на цвіках
  • завяршальная медытацыя
  • кола закрыцця, зваротная сувязь і чаяванне

Пры стаянні на цвіках наш арганізм актывізуецца, а мозг уключаецца на поўную і знаходзіць лепшыя вырашэнні, так і з’яўляюцца інсайты.

  • Калі: 4 сакавіка 13:30-16:30
  • Дзе: студыя “Вдохновение”, вул. Маскоўская, 38
  • Колькасць удзельнікаў: 10-12 чалавек
  • Падзяка: 50 рублёў

Падрабязнасці і рэгістрацыя.

Цікавае

Спецпраекты