1
Студыя “Вдохновение” запрашае атрымаць новы досвед праз практыку стаяння на цвіках. Вызваліць розум ад блокаў, абмежаванняў, страхаў, павялічыць веру ў сабе і свае сілы разам з гасцямі з Мінска – Арцёмам і Таццянай.
На практыцы вас чакае:
- знаёмства з удзельнікамі, выяўленне чаканняў і запытаў кожнага_ай
- уводзіны ў практыку стаяння на цвіках, карысць і перавагі
- дэманстрацыя стаяння на цвіках
- практыка кундаліні йогі на ўзмацненне духа і заспакаенне розуму
- шавасана пад гукі варгана
- медытацыя і стварэнне намеру
- практыка стаяння на цвіках
- завяршальная медытацыя
- кола закрыцця, зваротная сувязь і чаяванне
Пры стаянні на цвіках наш арганізм актывізуецца, а мозг уключаецца на поўную і знаходзіць лепшыя вырашэнні, так і з’яўляюцца інсайты.
- Калі: 4 сакавіка 13:30-16:30
- Дзе: студыя “Вдохновение”, вул. Маскоўская, 38
- Колькасць удзельнікаў: 10-12 чалавек
- Падзяка: 50 рублёў