9-18 снежня — Фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы»

20 кінастужак пра ўкраінскую нацыю, моц і волю, якія натхняюць, пра змаганне за сваю краіну.

〰 1084 кіламетры. Менавіта столькі доўжыцца агульная мяжа Беларусі і Украіны. Кінафестываль мае стаць пляцоўкай, дзе беларускія і ўкраінскія гледачы змогуць больш даведацца адзін пра аднаго і знайсці тое, што іх яднае, запытацца, якімі будуць нашы суседскія стасункі ў будучыні.

Дзе: анлайн
Калі: любы зручны час да 18 снежня
Кошт: з Беларусі бясплатна, з-за мяжы – $1,3

Фільмы глядзіце на старонцы фестывалю, і не пужайцеся перанакіравання і хуткай рэгістрацыі на платформе Takflix. Takflix — украінскі онлайн-кінатэатр і партнёр фестываля.

Промакод для бясплатнага прагляду з Беларусі — fest1084, промакод для дыяспары — TAKfest1084.

Падрабязнасці на старонцы Instagram ці на сайце.