10
Мэта сустрэчы – вызначыць у дыялогу і з дапамогай практыкаванняў, як і якія пісьмовыя практыкі могуць падтрымаць нас у цяжкія часы і стаць штуршком да разблакавання “энергіі ліста”.
На першай сустрэчы будзе размова пра пісьмо як спосаб самадаследавання і самападтрымкі, абмен досведам, абмеркаванне сітуацыі творчага крызісу і «страху белага ліста».
Другая сустрэча будзе прысвечана канцэпту крэатыўнага пісьма. Мы асвоім метад фрырайтынгу, накіраваны на пошук арыгінальных ідэй і аўтарскіх метафар. Ці існуе “жаночае пісьмо”? Як адлюстроўваць у тэксце сваю суб’ектнасць? Частка гэтага воркшопа будзе прысвечана арт-трэнінгу.
- Для каго: культдзеячы
- Калі: 9 і 16 снежня, 19:00
- Фармат: анлайн