9 сакавіка — камедыя “Фанцікі”

Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча запрашае на камедыю ў двух дзеях “Фанцікі”.

Англійскі бухгалтар памылкова прыносіць да дому валізку з неверагоднай сумай грошай. І вырашае пачаць жыць так, як ніколі не жыў, ды збегчы з жонкай на край свету, каб пажыць у сваё задавальненне. Не абыходзіцца без перашкодаў: перашкаджаюць паліцэйскія, сябры, таксіст і нават наёмны забойца. Прага да лёгкіх грошай змяняе свядомасць герояў — каханне, сяброўства, гонар, сумленне робяцца неістотнымі. І як новапаўсталаму багацею і ўсім вакол яго не страціць розум і застацца людзьмі?

Камедыя пастаўленая трупай Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа (г. Віцебск).

  • Калі: 9 сакавіка а 18:00
  • Працягласць: 2 гадзіны 15 хвілінаў з антрактам.
  • Кошт: 10-15 рублёў

Набыць квіткі можна ў касе тэатру ці на сайце.