Семінары прысвечаныя жаночаму рэпрадуктыўнаму здароўю

Як жанчынам у Бабруйску аднавіць і ўмацаваць сваё інтымнае здароўе?

Многія жанчыны звяртаюцца ў жаночыя кансультацыі з далікатнымі праблемамі: частыя запаленчыя працэсы, страта тонусу цягліц пасля родаў, стрэсавае нетрыманне, апушчэнне органаў, зніжэнне лібіда. Гінеколагі, у сваю чаргу, рэкамендуюць жанчынам рабіць практыкаванні “Кегеля”. Але што гэта такое і як гэта рабіць, растлумачыць не могуць.

Сямейны аздараўленчы цэнтр “Мандарын” адкрывае новую паслугу для жанчын нашага горада – курс “Рэабілітацыі мышцаў тазавага дна і стабілізацыі органаў малога таза”.

Усім дзяўчатам і жанчынам трэба клапаціцца аб сваім рэпрадуктыўным здароўі не толькі пасля родаў, але і задоўга да іх. Пра тое, як гэта рабіць правільна і эфектыўна, вам раскажа і пакажа інструктар па рэабілітацыі МТД (цягліц тазавага дна) Анастасія Бенасік.

У “Мандарыне”, у самым цэнтры горада, рэгулярна праходзяць семінары прысвечаныя жаночаму здароўю, дзе можна даведацца карысную інфармацыю, задаць пытанні і папрактыкаваць тую самую гімнастыку “Кегеля”. А жанчыны, якія хочуць аднавіць і ўмацаваць сваё інтымнае здароўе, могуць прайсці поўны курс рэабілітацыі МТД і атрымаць адчувальны вынік ужо да 3 заняткаў.

Падрабязней пра семінары і курс можна даведацца ў інструктара Анастасіі  (у дырэкт) 

або па вайбер +375255290791