Праграма настаўніцтва Academy of Unlearning прапануе практычнае навучанне медыяцыі ў мастацтве і культуры.
Academy of Unlearning цікавяць удзельніцы, якія працуюць у сферы навучання, адукацыі або ў сацыяльных праектах. Праграма складаецца з семінараў і ўзаемадзеяння з ментарам. Напрыканцы курсу ўдзельніцы атрымаюць сертыфікат.
Тэмы семінараў Academy of Unlearning:
- Прасторы дзеяння і супярэчнасці ў крытычнай арт-медыяцыі;
- Крытычная медыяцыя і музеі;
- Целы супраціву і веды аб перфарматыўных рухах;
- Трансфармацыйны патэнцыял у музычнай/тэатральнай медыяцыі.
Увага: удзельніцы павінны валодаць нямецкай мовай.
- Для каго: жанчыны-культдзеячкі, творцы, актывісткі, спецыялісткі з галіны адукацыі.
- Калі: па аўторках у сакавіку, чэрвені, верасні і кастрычніку 2024.
Дэдлайн 25 студзеня 2024. Даведацца больш і падаць заяўку.