Афіша

Стыпендыя ад Форума гістарычных даследаванняў Беларусі

Стыпендыя прызначана для навуковых стажыровак у Германіі. Форум гістарычных даследаванняў Беларусі — гэта платформа для прэзентацыі і абмеркавання актуальных пытанняў па гісторыі Беларусі, у тым ліку яе еўрапейскіх  узаемадачыненняў.

Форум гістарычных даследаванняў Беларусі – гэта праект Нямецкага таварыства па даследаванні Усходняй Еўропы. Форум атрымлівае фінансавую падтрымку Нямецкай акадэмічнай службы абмену са сродкаў МЗС Германіі. 

Беларускія даследніцы і даследнікі, якія вывучаюць гісторыю  Беларусі, могуць атрымаць стыпендыю для стажыроўкі на 1 месяц у Германіі для працы ў нямецкіх архівах, музеях ды іншых навуковых установах.

  • Для каго: даследніці(цы) гісторыі Беларусі.
  • Калі: 1 месяц у інтэрвале травень – снежань 2024. 

Cума стыпендыі складае:

▪️ 1.300 EUR (для аспірантаў)

▪️ 2.000 EUR (для postDocs). 

Дэдлайн 1 сакавіка. Даведацца больш і падаць заяўку.

Цікавае

Спецпраекты