Летуценнік, якога расстралялі — Цодзік Славін

Некалі ў нашым горадзе жыў сапраўды ўнікальны чалавек. Ён прыдумляў шмат добрага і цікавага, каб радваць гараджан і развіваць горад, але ягонае жыццё скончылася трагічна.

Гістарычны Бабёр распавядае пра жыццё геніальнага бабруйца ў відэа. 

@histarycny_babior

Дзяліся відэа з сябрамі, няхай больш людзей даведваюцца пра выбітных бабруйцаў #бобруйск #бабруйск #белтыкток #пабеларуску

♬ оригінальний звук – histaryčny_babior

Глядзі ў TikTok альбо Instagram, дзяліся з сабрамі — няхай як мага больш людзей даведаюцца пра гісторыю і выбітных асобаў нашага горада!

Як з’явілася ідэя рабіць гістарычны тыкток?

Дар’я Роскач – мастачка, паэтка, выкладніца моўных курсаў для дзетак і дарослых. А нядаўна дзяўчына запусціла яшчэ і тыкток, у якім у вобразе Бабра расказвае гісторыю Бабруйска.

Дар’я Роскач. Фота: 1387.io

– Я настаўніца, таму часам шукаю дзіцячы кантэнт па-беларуску ў інтэрнэце і бачу, што яго пачало з’яўляцца больш. Але практычна ўвесь гістарычны кантэнт разлічаны на дарослых. Ён падаецца навукова, сур’ёзна, і не чапляе малых гледачоў. Але часам і дарослым хочацца адпачыць, і паглядзець штось адукацыйнае ў лёгкім фармаце.

Тое ж тычыцца кантэнту пра Бабруйск – ён скіраваны ў першую чаргу на дарослых. Недахоп матэрыялаў склаўся ў ідэю самой рабіць тыкток. Пачала думаць над фарматам, як усё падаць цікавей для маёй мэтавай аўдыторыі.

Тыкток – папулярная платформа, магчыма, мой канал спрацуе як маленькі старт, з якога можна будзе зрабіць штосьці больш маштабнае. Адзіны мінус – не зусім зразумела, як выйсці менавіта на свайго гледача. Бо ты выходзіш на аўдыторыю беларусаў, але паўстае пытанне, ці яны таго ўзросту, які мне ў першую чаргу хацелася б ахапіць. Думаю, з цягам часу дам гэтаму рады.

«Бабёр расказвае дзецям ды падлеткам пра гісторыю». Бабруйчанка робіць адукацыйны тыкток, які можа спадабацца і табе