Цэнтр літаратурных і культурных даследаванняў ім. Ляйбніца запрашае папрацаваць у праекце «Адаптацыя і радыкалізацыя. Дынаміка масавай культуры ў даваеннай Усходняй Еўропе». Праграма падтрымлівае праекты ў галіне даследаванняў папулярнай культуры.
- Для каго: даследчыкі(цы) з Усходняй Еўропы.
- Калі: кастрычнік – снежань 2024.
Арганізатары ADJUSTMENT AND RADICALISATION прапануюць:
- стыпендыю 2000 EUR / месяц
- працоўную прастору
- доступ да навуковай бібліятэкі
- міждысцыплінарнае і міжнароднае даследчае асяроддзе
- удзел у навукова-даследчай дзейнасці праектнай групы
- зваротную сувязь і кансультаванне
- магчымасць прэзентаваць свой праект.
Дэдлайн 31 жніўня. Даведацца больш і падаць заяўку.