Адкрыты прыём заявак на фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 2024

Запрашаюцца аўтары(кі), інтэлектуалы(кі), рэдактары(кі), выдаўцы, музыкі, дызайнеры(кі) і ўсе, хто захапляецца літаратурай ды інтэлектуальнай дзейнасцю. Тэма фестывалю ў 2024 годзе — «Між берагамі».

Сёлета фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA адбудзецца ў кастрычніку, лістападзе і снежні ў розных гарадах Еўропы, а таксама анлайн.

Дзе і калі:

  • Вільня: 5 – 6 кастрычніка. Дэдлайн падачы заяўкі 5 верасня.
  • Берлін: 19 – 20 кастрычніка. Дэдлайн падачы заяўкі 19 верасня.
  • Анлайн: 2 – 3 лістапада. Дэдлайн падачы заяўкі 3 кастрычніка.
  • Варшава: 16 – 17 лістапада. Дэдлайн падачы заяўкі 17 кастрычніка.
  • Познань: 30 лістапада – 1 снежня. Дэдлайн падачы заяўкі 31 кастрычніка.

Даведацца больш і падаць заяўку.