ADU_TALKS — афлайн і анлайн імпрэза па адукацыйных магчымасцях для беларусаў(к) у Варшаве, Польшча

Падчас імпрэзы ADU_TALKS вы даведаецеся, як паступіць у замежную ВНУ, знайсці фінансавую падтрымку для навучання ў ЕС, пабудаваць прафесійную кар’еру або стаць валанцёрам ці валанцёркай.

На імпрэзе ADU_TALKS вас чакае: 

  • праекты EU4Belarus, EU4Youth і Social Camp прадставяць магчымасці для прафесійнага развіцця і нэтворкінгу.
  • Каледж Еўропы, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Вольны беларускі ўніверсітэт раскажуць вам, дзе знайсці фінансаванне для навучання ў ЕС і як стаць іх студэнтам і студэнткай.
  • Adu.place і Паслы еўрапейскай моладзі падзеляцца пра тое, як шукаць магчымасці і да каго звярнуцца па параду.
  • Еўрапейскі корпус салідарнасці і Erasmus+ раскажуць, як падарожнічаць па Еўропе і займацца валанцёрствам, нават калі ў вас няма грошай.

Калі: 25 лістапада, 12.00 – 16.00 (па Варшаве).

Падрабязная праграмма імпрэзы ADU_TALKS. 

Даведацца больш і зарэгістравацца.