ACT Festival — фестываль перформанса ў Більбаа, Іспанія

На ACT Festival запрашаюць творцаў з перфарматыўнымі і сцэнічнымі працамі, якія доўжацца не больш за 30 хвілін. Форма можа быць любая: спектакль, танец, тэкставы тэатр, цырк і г.д. Вітаюцца эксперыментальныя формы. 

  • Для каго: перформеры(кі), акторы(кі), творцы тэатра і цырка.  
  • Калі: 5 – 8 чэрвеня 2024. 

ACT Festival прапануе:

  • пражыванне
  • харчаванне
  • наведванне мерапрыемстваў фестывалю.

Таксама на ACT Festival прадугледжаны прызы:

  • галоўная ўзнагарода 2000 EUR
  • прэмія ACT-DURI Korea (лепшым пачынаючым артыстам) і магчымасць выступіць у тэатры танца DURI у Сеуле
  • удзел у творчай рэзідэнцыі ACT. 

Дэдлайн 15 снежня. Даведацца больш і падаць заяўку.