Адукацыйны курс для моладзі Youth SuperPower 3.0.

ОЕЕС запускае трэці набор адукацыйнага курса для маладых людзей Youth SuperPower 3.0.

Ва ўсіх нас ёсць суперсіла ўнутры, якая дапамагае кожны дзень рабіць важныя справы, дапамагаць і падтрымліваць іншых.

У гэтым анлайн-курсе ты зможаш знайсці аднадумцаў і прапампоўвацца ў:

  • фінансавай пісьменнасці;
  • крэатыўным мысленні;
  • аратарскім майстэрстве;
  • праходжанні суразмоўя на англійскай;
  • самапрасоўванні;
  • навыках самаклопату;
  • наладжванні кантактаў;
  • лічбавай пісьменнасці;
    і многім іншым.

Запоўніць анкету трэба да 2 ліпеня.
Сам курс пройдзе з 4 да 27 ліпеня.