2
Першы міні-курс “Workout: першая дапамога ў эмацыйны шторм” ужо даступны да прагляду.
Ён будзе карысны ўсім, хто страчвае цікавасць да працы і жыцця, адчувае хранічную стомленасць, адчувае трывогу з-за падзей у сваім жыцці і свеце. Анлайн-курс дапаможа дыягнаставаць свой стан, навучыцца разумець і спраўляцца са сваімі пачуццямі, прыняць першыя меры самадапамогі.
Курс складаецца з чатырох модуляў:
- Эмацыйная пісьменнасць: як навучыцца вызначаць свае эмоцыі.
- Прафесійнае выгаранне: як распазнаць і пераадолець.
- Кіраванне трывогай: як справіцца з турботай.
- Стрэс і страх: як дапамагчы сабе
Лекцыі і заданні можна прагледзець за адзін дзень або выходныя. Дадаткова ў модулях вы знойдзеце практычныя практыкаванні і тэхнікі, якія дапамогуць лепш спраўляцца з рознымі эмоцыямі і станамі.
📍 Пасля рэгістрацыі, доступ да курсу “Workout: першая дапамога ў эмацыйны шторм” будзе адкрыты на 30 дзён.