7
Творцаў, якія працуюць з тэкстылем, запрашаюць папрацаваць над праектамі, унесці свой уклад у развіццё тэкстыльнага мастацтва і абмяняцца вопытам з іншымі творцамі, якія выкарыстоўваюць розныя падыходы да тэкстыльнай творчасці.
Існуе 2 праграмы:
1. AiR Green: для 4 мастакоў(чак) на працягу 4 тыдняў. Арганізатары прапануюць пражыванне, працоўную прастору, праезд і грант 5000 NOK (420 EUR)
2. AiR Green Studio: для 1 творцы на працягу 2 месяцаў. Арганізатары прапануюць пражыванне, працоўную прастору, праезд і грант 10 000 NOK (840 EUR).
Дэдлайн 15 лістапада. Даведацца больш і падаць заяўку.