Akropoditi DanceFest — фестываль танца і выканаўчых мастацтваў на востраве Сірас у Грэцыі

Тэма фестывалю Akropoditi DanceFest – «пашырэнне ідэнтычнасці».  Арганізатары прапануюць пражыванне, праезд, ганарары ды іншае.

Да ўдзелу ў фестывалі Akropoditi DanceFest запрашаюць з працамі, у якіх спалучаныя элементы культурных традыцый і сучаснасці. Цікавіць менавіта ўплыў месца, у якім нарадзіліся творцы. Мінімальная працягласць выступаў – 25 хвілін. 

  • Для каго: танцоры(кі), харэографы(кі) і перформеры(кі).
  • Калі: 11 – 21 ліпеня 2024 года.

Арганізатары фестывалю Akropoditi DanceFest прапануюць:

  • пражыванне
  • праезд да 250 EUR 
  • ганарары ад 100 да 550 EUR
  • частковае харчаванне
  • тэхнічную падтрымку. 

Дэдлайн 5 снежня. Даведацца больш і падаць заяўку.