Schaufler Residency@TU Dresden: ‘Data-Worlds‘ — рэзідэнцыя па сацыятэхнічнаму і культурнаму сінтэзу новых рэаліяў у Дрэздэне, Германія

Schaufler Lab@TU Dresden – сумесны праект Фонду Шаўфлера і Дрэздэнскага тэхналагічнага ўніверсітэта. Мэта рэзідэнцыі – даследаванне ўзаемасувязі паміж людзьмі, машынамі, тэхналогіямі і светам з пункту гледжання мастацтва, гуманітарных і сацыяльных навук. 

На рэзідэнцыю ад Schaufler Lab@TU Dresden запрашаюць творцаў, каб зрабіць праекты па тэме ўзаемасувязі паміж людзьмі, машынамі, тэхналогіямі і светам разам з вучонымі універсітэцкіх дысцыплін STEM (матэматыка, прыродазнаўчыя навукі і інжынерыя).

  • Для каго: творцы, мастакі(чкі), даследчыкі(цы). 
  • Калі: 6 месяцаў у інтэрвале 2024 – 2027. 

Арганізатары рэзідэнцыі ад Schaufler Lab@TU Dresden прапануюць:

  • стыпендыю 3 000 EUR / месяц
  • выдаткі на вытворчасць да 10 000 EUR
  • студыю ў Тэхнічным універсітэце Дрэздэна
  • доступ да майстэрняў для мастацкіх даследаванняў
  • дапамогу ў пошуку жылля
  • персанальную выставу ў Галерэі Упраўлення акадэмічнай спадчыны TUD і каталог выставы.

Дэдлайн 1 снежня. Даведацца больш і падаць заяўку.