121
“Вялікія травеньскія выходныя, цёпла і хутка Радаўніца. А куды звычайна ходзяць на Радаўніцу? Слушна, сябры, на могілкі! Вось і мы вырашылі наведаць адно з такіх месцаў. Толькі не простыя могілкі. Карабельныя”,
— піша аўтар фота.
“Калісьці тут быў суднарамонтны завод, цяпер жа — апошні прытулак для баржаў, пантонаў ды іншай плывучай тэхнікі”.
Пачытаць больш пра суднарамонтны завод можна па гэтай спасылцы.
А мы раім завітаць на youtube Сяргея, вось па гэтай спасылачцы. Аўтар паказвае цікавыя закінутыя будынкі не толькі звонку, але і знутры! Гэта спіртзавод і спіртасховішча, а таксама сядзіба Жылінскіх у Завалочыцах, закінуты летнік “Пціч”, былая база САХР.