Art Television — конкурс відэа у межах The Wrong Biennale

Art Television – відэавыстава-павільён на інтэрнэт-біенале, арганізаваная як віртуальны мастацкі салон, куды штодзень дадаецца новы кантэнт. 

Твор, які плануецца даслаць на конкурс, мусіць быць некамерцыйным і ўжо даступным на інтэрнэт-пляцоўцы. Праекты ў стадыі распрацоўкі не прымаюцца.  

  • Калі: 1 лістапада 2023 – 1 траўня 2024. 
  • Для каго: творцы відэа, блогеры_кі, рэжысёры_кі.

Дэдлайн: 15 кастрычніка. Даведацца больш і падаць заяўку.