Мастацкая стыпендыя-рэзідэнцыя Вільгельма Моргнера ў Германіі

Асацыяцыі kulturparlamentsoest запрашае мастакоў стварыць працы на тэму мастацтва і культуры горада Зост. Арганізатары прапануюць стыпендыю, пражыванне і магчымасць стварэння выставы. 

Тэма рэзідэнцыі – мастацтва і культура горада Зост. Чакаецца, што рэзідэнты пакінуць адну працу ў калекцыі горада. 

  • Калі: 6 месяцаў у 2024.
  • Для каго: мастакі_чкі да 35 гадоў (альбо атрымаўшыя вышэйшую мастацкую адукацыю не больш за 5 гадоў таму).

Арганізатары прапануюць:

  • стыпендыю 1200  EUR / месяц,
  • пражыванне,
  • магчымасць выставы.

Дэдлайн: 14 кастрычніка. Даведацца больш і падаць заяўку.