2
Еўрапейскі цэнтр мастацтваў прапануе рэзідэнцыю для творцаў перфарматыўнага мастацтва, чыя праца даследуе ўзаемасувязі паміж прыродай, культурай, чалавекам і тэхналогіямі і ставіць пад сумнеў стасункі паміж імі.
- Калі: ў чэрвені і верасні 2023 г
- Для каго: перформеры, рэжысёры, акторы, танцоры, харэографы і інш.
У кантэксце рэзідэнцыі можа быць распрацавана даследчае пытанне, глыбей вывучана існуючая тэма або можа адбыцца канкрэтнае ўзаемадзеянне.
У адпаведнасці з вызначанымі інтарэсамі, творцы будуць скантактаваныя з партнёрамі з навукі і гарадскога кіравання Дрэздэна.
Прапануецца:
- 3 тыдні рэзідэнцыі для 1-2 чалавек у Еўрапейскі цэнтр мастацтваў – HELLERAU
- пражыванне
- 250 EUR на чалавека/тыдзень
- тэхнічная падтрымка
- кампенсацыя іншых матэрыяльных выдаткаў па дамоўленасці
камандзіровачныя.
Дэдлайн: 15.03.2023
Даведацца больш і зарэгістравацца.