Бабруец Максім Буйніцкі зняў дакументальны фільм «Беларускі працэс».
У стужцы рэжысёр распавядае тры гісторыі беларусаў, якія ў 2020 годзе сталі ахвярамі катаванняў у беларускіх турмах падчас задушэння дэмакратычнай рэвалюцыі. Максім паказвае, як яны спрабуюць пераадолець траўматычны досвед і дамагаюцца суда для тых, хто жорстка і несправядліва з імі абышоўся.
Героі фільма Максіма з’ехалі з Беларусі, але і праз два гады распавядаюць, праз што ім давялося прайсці і кажуць пра неабходнасць суда для тых, хто спрычыніўся да цярпенняў не толькі іх, але і вялікай колькасці беларусаў, якія апынуліся ў падобнай сітуацыі.
Фільм «Беларускі працэс» быў зняты пры падтрымцы Нацыянальнай антыкрызіснай рады і Фонду «Беларусь будучыні».
Максім Буйніцкі сам неаднаразова прайшоў праз затрыманні, суды і суткі ў ізалятарах, калі жыў у Беларусі, апошні раз – пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Неўзабаве пасля гэтых падзеяў Максім з’ехаў у Польшчу навучацца ў школе рэжысуры Анджэя Вайды.
Па спасылцы можна прачытаць нашае інтэрв’ю з Максімам.