Bangkok Art Biennale 2024 — фестываль мастацтва ў Бангкоку, Таіланд

Запрашаюць творцаў розных дысцыплінаў з гатовымі працамі на тэму маці-зямля (мацярынства, фемінізм, перадача каштоўнасцяў, асэнсаванне спадчыны).

Прымаюць заяўкі на ўдзел ад індывідуальных творцаў і калектываў. Працы будуць паказаныя ў культурных цэнтрах, традыцыйных музеях, старажытных манастырах. Арганізатары запрашаюць з гатовымі працамі, паколькі біенале не мае бюджэту на прадакшн. 

  • Для каго: творцы розных дысцыплінаў.
  • Арганізатары прапануюць ганарар.

Дэдлайн 11 лістапада 2023 года. Даведацца больш і падаць заяўку.