Adélard Immersions — мастацкая імерсіўная рэзідэнцыя ў Квебеку, Канада

Adélard – некамерцыйная арганізацыя, якая прасоўвае сучаснае мастацтва. Арганізатары прапануюць пражыванне, працоўную студыю, ганарар і іншае.

Рэзідэнцыя заснаваная на двух прынцыпах: прадстаўленні мастакам часу і прасторы для распрацоўкі праекту ды стварэнні сувязяў з мясцовай супольнасцю. У залежнасці ад свайго праекту, рэзідэнты будуць супрацоўнічаць з мясцовымі мастакамі і рамеснікамі. 

  • Для каго: мастакі_чкі.
  • Калі: 6 тыдняў у 2024 годзе. 

Арганізатары прапануюць:

  • пражыванне,
  • працоўную студыю,
  • выставачную прастору,
  • ганарар 2000 USD,
  • ганарар за мерапрыемства па культурным пасярэдніцтве 250 USD,
  • ганарар за выставу 500 USD,
  • доступ да мясцовай арт-супольнасці.

Дэдлайн 19 лістапада 2023 года. Даведацца больш і падаць заяўку.