Мэта Belarusian Content Lab – спрыянне з’яўленню праектаў, якія будуць развіваць дыскурс і адлюстроўваць беларускую ідэнтычнасць і культуру.
Лабараторыя будзе складацца з комплекснай 6-месячнай праграмы пад кіраўніцтвам ментара, а таксама непасрэднай фінансавай падтрымкі ўсяго бюджэту праекта або яго часткі.
Фінансаванне будзе залежыць ад патрэбаў праекта на аснове наступных катэгорый:
1: Нізкабюджэтныя вэб-праекты або XR-праекты (інтэрактыўны або імерсіўны кантэнт) атрымаюць падтрымку ў распрацоўцы, вытворчасці і публікацыі. Чакаецца, што гэтыя праекты будуць завершаныя і гатовыя да распаўсюду або запуску да канца 2024 (на працягу 6-9 месяцаў).
2: Высокабюджэтны фільм ці тэлесерыял атрымае падтрымку для стварэння матэрыялаў пачатковай стадыі.
- Для каго: артысты(кі), творцы, прадзюсары(кі), сцэнарысты(кі) і г.д. – творчыя каманды з любой краіны і любога грамадзянства, якія ствараюць медыяпраекты, звязаныя з культурай і ідэнтычнасцю беларусаў
Дэдлайн 19 лютага. Даведацца больш і падаць заяўку.