Bernheim Arboretum and Research Forest — арт-рэзідэнцыя ў ЗША

Для творцаў, якія хочуць стварыць працы, натхнёныя жыццём на прыродзе.

Бернхаймскі дэндрарый запрашае на рэзідэнцыю творцаў, якія працуюць у візуальнай і змешанай тэхніцы ці з гукавым і перфарматыўным мастацтвам. Гэта могуць быць мастакі(чкі), перформеры(кі), саўнд-дызайнеры(кі), музыкі, междысцыплінарныя творцы і г.д.

  • Калі: 6 – 8 тыдняў у 2025 годзе.  
  • Арганізатары прапануюць стыпендыю 2500 USD, пражыванне, працоўную студыю, падтрымку з боку штатных эколагаў, навукоўцаў і г.д. Бернхайма, доступ да бясплатных заняткаў і семінараў, удзел у дзяржаўных і прыватных мерапрыемствах, накіраваных на прасоўванне творцаў ды іх прац.

Дэдлайн 2 снежня. Даведацца больш і падаць заяўку. 

 

Цікавае

Спецпраекты