Афіша

Bora Bora Residency Centre – рэзідэнцыя ў Даніі, дэдлайн 31 студзеня

На рэзідэнцыю запрашаюць з групавымі танцавальнымі праектамі, але можна падавацца і з індывідуальнымі працамі, калі яны заснаваныя на супрацы.

Арзанізатары Bora Bora Residency Centre прапануюць: ганарар 1,090 EUR/тыдзень на аднаго ўдзельніка(цу), дадатковую аднаразовую выплату за вытворчасць 1,090 EUR і кампенсацыю выдаткаў на праезд і пражыванне.

Калі: 2–3 тыдні ў інтэрвале з 1 жніўня 2025 па 30 чэрвеня 2026 года.

Дзе: Орхус, Данія.

Для каго: танцоры(кі), харэографы(кі), перформеры(кі), калектывы, якія маюць мінімум дзве прафесійныя пастаноўкі.

Дэдлайн 31 студзеня. Даведацца больш і падаць заяўку. 




Цікавае

Спецпраекты