«Чалавек, чыя біяграфія вартая асобнага серыялу» Выйшаў падкаст пра Дунін-Марцінкевіча

Махлярства, старажытны дацкі герб, разбор шляхты, падробка дакументаў, зняволенне, прыгонны тэатр, паўстанне, першая беларуская опера, Менск. Усё гэта – пра Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, «бацькі» беларускай драматургіі, лёс і творчасць якога сталі тэмай адного з выпускаў падкасту «Спіс на лета». 

Калаж: 1387.io

Як так атрымалася, што беларускі тэатр пачаўся са стэндапу? Чаму Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – ніякі не Дунін, а «Пінская шляхта» – не пінская і не шляхта? І хто насамрэч напісаў гэтую смешную і з’едлівую п’есу? Распавядаюць выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч.

У падкасце вядоўцы згадваюць творы Дунін-Марцінкевіча «Ідылія» і «Пінская шляхта», а таксама «Тямніцы Дунін-Марцінкевіча» Змітра Дразда.

«Спіс на лета»– літаратурны падкаст праекту wir.by, у якім кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч размаўляюць пра класічныя творы беларускай літаратуры і шукаюць адказы на пытанні: ці трэба перачытваць класіку ў дарослым узросце? І як гэта рабіць? Наколькі адрозніваецца ўспрыняцце твораў у залежнасці ад узросту?

Паслухаць падкаст пра нашага славутага земляка можна па спасылцы

«Узгадваюць раз на два гады». Як у Бабруйску ўшаноўваюць памяць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, якому сёлета 215 гадоў