CIRCLE Women Doc Accelerator 2024 — праграма дакументальнага кіно для жанчын і небінарных персон

Запрашаюць кінематаграфістаў(к) з моцнымі творчымі дакументальнымі праектамі на любой стадыі вытворчасці. 

Удзельнікі(цы) атрымаюць магчымасць працаваць над сваімі фільмамі разам з вядомымі экспертамі(камі) ў сферы дакументальнага кіно, пашырыць свае прафесійныя і асабістыя сувязі. 

Запланаваныя 3 індывідуальныя сесіі ў 3 розных краінах:

  1. Модуль «Творчая распрацоўка і глыбокі аналіз праектаў» у Грэцыі
  2. Модуль «Упакоўка праекта» у Сербіі 
  3. Модуль «Нетворкінг на кінафестывалі» у Італіі 
  • Для каго: жанчыны і небінарныя персоны, якія займаюцца дакументальным кіно.
  • Калі: чэрвень і верасень 2024, студзень 2025. 

Дэдлайн 26 лютага. Даведацца больш і падаць заяўку.