6
Каледж Еўропы запрашае ўсіх зацікаўленых беларусаў_к, актывістаў_к і даследчыкаў_ыц да навучання. Старт набору – кастрычнік, пачатак навучання з 2024 года.
Дзякуючы праграме EU4Youth, студэнты_кі могуць атрымаць у каледжы ступень магістра гуманітарных навук у галіне еўрапейскіх міждысцыплінарных даследаванняў. У вучобе асаблівая ўвага надаецца ўнутранай і знешняй палітыцы ЕС, а таксама канкрэтным тэмам:
- міграцыя,
- лічбавы і энергетычны пераход,
- барацьба з дэзінфармацыяй у кантэксце вайны Расіі супраць Украіны.
Дзень адчыненых дзвярэй адбудзецца 7 кастрычніка.
Калі вы плануеце сабраць групу для наведвання, каледж можа арганізаваць экскурсію па Кампусе.
Даведацца больш. Асабістая гісторыя навучання.