Science Technology Society 2025 — арт-рэзідэнцыя ў Вялікабрытаніі

Тэма рэзыдэнцыі Science Technology Society 2025 — уплыў новых тэхналогій на разуменне ментальнага дабрабыту, у тым ліку патэнцыял перасячэння мастацтва, навукі і тэхналогій для пераасэнсавання тэмы псіхічнага здароўя.

  • Для каго: творцы, куратары(кі) і даследчыкі(цы), якія маюць вопыт асэнсавання тэмы ментальнага здароўя.
  • Калі: 6 студзеня – 30 сакавіка. 

Арганізатары Delfina Foundation: Science Technology Society 2025 прапануюць:

  • праезд;
  • трансфер з аэрапорта ў Вялікабрытаніі;
  • пражыванне;
  • вяртанне візавага збору (пры неабходнасці);
  • суткавыя 35 GBP / дзень (40 EUR); 
  • вытворчы бюджэт 800 GBP (940 EUR);
  • праязны для сеткі грамадскага транспарту Лондана.
  • ганарар 3000 GBP (3500 EUR). 

Дэдлайн 19 траўня. Даведацца больш і падаць заўяку.