LUMA Rencontres Dummy Book Award — прэмія па фатаграфіі

Да ўдзелу ў LUMA Rencontres Dummy Book Award запрашаюць з праектамі фотакніг. Прэмія вітае заяўкі не толькі ад фатографаў(к), але і ад мастакоў(чак), якія выкарыстоўваюць фатаграфію ў працы.

Асаблівая ўвага на LUMA Rencontres Dummy Book Award будзе ўдзелена эксперыментальным і інавацыйным рэдакцыйным формам, кніга не павінна быць апублікавана. 

  • Для каго: фатографы(кі) і фотамастакі(чкі);
  • Пераможца прэміі атрымае бюджэт на прадакшэн і выставу ці выставу ў рамках фестывалю (у залежнасці ад прызавога месца). 

Дэдлайн 10 траўня. Даведацца больш пра LUMA Rencontres Dummy Book Award і падаць заяўку.